Уле-Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава згулялі вяселле!

17 июля 2016

Прыхільнікі біятлона абмяркоўваюць доўгачаканую навіну. 8-разовы алімпійскі чэмпіён - нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален і 3-разовая алімпійская чэмпіёнка беларуска Дар'я Домрачава згулялі вяселле! Дзе і калі ўзялі шлюб вядомыя спартсмены - не паведамляецца. Але сваё вясельнае фота яны выклалі ў сацсетках. Ужо ў кастрычніку ў пары павінна нарадзіцца дзіця. Балельшчыкі з радасцю ўспрынялі навіну аб жаніцьбе знакамітых біятланістаў, пажадаўшы маладым кахання і шчасця.