Украінцы найлепш адносяцца да беларускага Прэзідэнта

23 сентября 2014

З усіх сусветных лідараў украінцы найлепш адносяцца да беларускага Прэзідэнта. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў даследаванні, апублікаваным украінскай сацыялагічнай групай Рэйтынг. Згодна з вынікамі апытання, праведзенага ў жніўні гэтага года, да Аляксандра Лукашэнкі станоўча адносяцца 62% украінцаў. На другім месцы прэзідэнт ЗША Барак Абама - яму сімпатызуюць 54% апытаных, трэці радок заняла нямецкі канцлер Ангела Меркель. Яе рэйтынг - 51%.


Што тычыцца адносін да Беларусі і яе насельніцтва ў цэлым, то тут наша краіна таксама на першым месцы. Менавіта да нас украінцы адчуваюць найбольшую сімпатыю - да Беларусі станоўча адносяцца 94% рэспандэнтаў.