Украінскія ратавальнікі ў Карпатах знайшлі групу заблудных турыстаў з Беларусі

3 февраля 2017

Інцыдэнт здарыўся недалёка ад гарналыжнага курорта Драгабрат. Увечары 2 лютага падчас адпачынку з-за нізкай бачнасці турысты страцілі арыенцір, заблудзіліся і не трапілі ў лагер. Беларусы звязаліся са службай выратавання. У той жа вечар 15 чалавек былі знойдзеныя і дастаўленыя на турбазу.

Выратавальнікі паведамілі, што стан беларусаў здавальняючы, і ў медыцынскай дапамозе турысты не мелі патрэбы.