Украінскія актывісты ў пункце пропуску "Казловічы-Кукурыкі" на польска-беларускай мяжы трэція суткі спрабуюць блакіраваць фуры з грузамі, якія накіроўваюцца ў Беларусь і Расію. Яны патрабуюць пашырыць еўрапейскія санкцыі, у тым ліку на дарожны транзіт тавараў. Справаздачы аб ходзе акцыі публікуюць на сваіх старонках у сацыяльных сетках (трэба ж неяк дэманстраваць адпрацаваны заказ). Такі палітычны цырк абурае вадзіцеляў. Не збіраюцца мірыцца з правакацыямі і паліцэйскія, якія адціскаюць актывістаў з дарогі, прапускаючы грузавікі.
Украінскія актывісты перашкаджаюць працы КПП на польска-беларускай мяжы
14 марта 2022













