Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята Рэспубліканская дошка пашаны традыцыйна абнавіла свой рэйтынг. Указам Кіраўніка дзяржавы вызначаны 64 пераможцы спаборніцтва за 2017 год у адпаведных намінацыях сярод абласцей і г. Мінска, раёнаў, гарадоў, арганізацый усіх форм уласнасці. У прыватнасці, за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаны 44 пераможцы, у тым ліку лепшымі прызнаныя: Мінск і Мінская вобласць, Астравецкі і Глыбоцкі раёны, Гродна і Жодзіна. Самымі эканомнымі прызнаныя 20 пераможцаў, сярод іх Мінская вобласць; Чэрвеньскі і Нараўлянскі раёны, а таксама Фрунзенскі раён горада Мінска.













