Указ Прэзідэнта аб фінансавым аздараўленні стратных сельгаспрадпрыемстваў дапрацуюць

30 ноября 2017

Гэта заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента. Яно праходзіць у Авальнай зале Дома ўрада. Дапрацаваны ўказ плануецца прыняць да канца года. У ім будзе прадугледжаны асаблівы падыход дасудовага аздараўлення стратных гаспадарак. Таксама Міхаіл Русы анансаваў новы праект па стварэнні вёскі будучыні. Ён накіраваны на замацаванне кадраў на сяле. Ужо вызначаны аграгарадкі, на якіх адпрацуюць новыя падыходы.