Указ "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве" падпісаны Прэзідэнтам

22 июля 2019

Указ "Аб звальненні ў запас і  прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве" сёння падпісаны Прэзідэнтам. Дакументам прадугледжваецца  прызваць у жніўні-лістападзе 2019 года на тэрміновую службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, і тых, хто не мае права на адтэрміноўку. Датычыцца ўказ і мужчын прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. Гэты прызыў дазволіць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у вайскоўцах тэрміновай службы і службы ў рэзерве. Адначасова дакументам прадугледжваецца і звальненне ў запас.