Пагрозу нямецкіх фокераў - знішчальнік Ла-5 - сабраць сваімі рукамі вырашылі ў Буйнічах

16 мая 2020
У Беларусі нямала музеяў пад адкрытым небам з разнастайнай тэхнікай. Цікавасць да іх з боку турыстаў велізарная. Бо дзе яшчэ сустрэнеш танк часоў Вялікай Айчыннай вайны альбо пушку. Яшчэ большая рэдкасць - самалёты. Таму выкладчыкі і вучні каледжа у Буйнічах, што пад Магілёвам, вырашылі сваімі рукамі сабраць пагрозу нямецкіх фокераў - знішчальнік Ла-5 - і падышлі да рэалізацыі вынаходліва - пераканаўся  Андрэй Ястрабаў.

Ан-2 - памочнік аграрыяў у пасяўных кампаніях. Аднак пасля паўвеку працы ў гаспадарцы "Рассвет" Кіраўскага раёна самалёт адправілі на заслужаны адпачынак. Чым скарысталіся выкладчыкі і вучні агралесатэхнічнага каледжа у Буйнічах. Вырашылі падарыць машыне новае жыццё. 

Гістарычная даведка. Упершыню самалёты "Лавачкіна" ўбачылі пад Сталінградам. Потым яны ваявалі па ўсёй лініі фронту. Курская бітва - на такім самалёце пачаў свой баявы лік ас Іван Кажадуб. Баявая машына Аляксея Марэсьева. Надаць абрысы знішчальніка былому "кукурузніку" - цяпер галоўная мэта канструктараў. 

Прыйдзецца да шрубкі разабраць. Што за шчасце - для вучняў каледжа - зазірнуць у начынку рарытэта і на пару хвілін апынуцца за штурвалам. 

Усё атрымаецца - упэўнены ідэйны натхняльнік, кіраўнік каледжа Георгій Маліноўскі. Пры дапамозе Мінабароны тут удалося стварыць сапраўдны музей пад адкрытым небам - з траншэямі, тэхнікай-рэканструкцыяй подзвіга лейтэнанта Мільнова падчас вызвалення Магілёва ў 1944 годзе. 

Ужо гатовы і зенітка - жах авіяцыі, і трохтонка, якая перавозіла боепрыпасы, і знакамітая "Кацюша". 

У планах - легендарная палутарка, і, зразумела, знішчальнік Ла-5 , якія зоймуць сваё месца ў музеі пад адкрытым небам.