Пагроза небывалай паводкі ў цэнтральным рэгіёне

28 марта 2013
Калі доўгачаканае пацяпленне для гараджан сталіцы як бальзам на душу, то для жыхароў прыбярэжных тэрыторый і, асабліва для супрацоўнікаў МНС, - гэта гарачая пара: тонкі лёд і паводка - пытанне нумар адзін.
Для двух рыбакоў рыбалка так і не пачалася... Надвор'е адыграла сваю ролю. Здавалася б, там, дзе яшчэ ўчора быў трывалы лёд - сёння - водная пастка. Спецыяльны атрад МНС падаспеў своечасова. На машыне хуткай пацярпелых адправілі ў бальніцу. Толькі сёння - гэта легенда для вучэнняў МНС.
Небывалая паводка чакае цэнтральны рэгіён - наступствы Хавера. Ратавальнікі мадэлююць сітуацыю з затапленнем пасёлка і эвакуацыяй мясцовага насельніцтва.
Ужо цяпер створаны тры спецыалізаваныя атрады для такіх выпадкаў - у Маладзечне, Салігорску і Барысаве. У апошнім - Бярэзіна выйдзе з берагоў.
Вось такая станцыя ў выпадку затаплення населенага пункта здольная адпампоўваць 500 літраў вады за секунду. 
Пры прарыве дамбы падчас паводкі будзе задзейнічана як грамадзянская тэхніка, так і дадатковыя машыны МНС: кожная абсталявана танкавым рухавіком і магчымасцю адпампаваць 110 літраў за секунду. Ратавальныя службы ўжо працуюць ва ўзмцненым рэжыме.