Прысмакі да Калядаў ад замежных гасцей

22 декабря 2015

Валанцёры з Германіі правялі для дзяцей з асаблівасцямі кулінарны майстар-класс - выраблялі нацыянальныя пачастункі. Розныя па памерах і колеру ёлкі, кветкі і зоркі выразаюць з цеста або шакаладу і пакрываюць карамельнай глазуру. Стракатыя фігуркі сталі добрым упрыгажэннем да святочнага стала.

Якаб Маціяс Грутэр, валанцёр дабрачыннай нямецкай арганізацыі:

"Гэты рэцэпт я ведаю ад сваёй мамы, гэтае ўспаміны дзяцінства. Я ў Германіі гэта пячэнне рабіў кожны год. Дзеці ўсё любяць салодкае, таму я палічыў, што гэта будзе добрая ідэя".

Ірына Логвін, каардынатар праекта «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю»: "У нас узнікла ідэя праводзіць майстар-класы з творчымі і цікавымі людзьмі. Вось зараз да нас прыехалі валанцёры з Германіі, яны тут праводзяць сацыяльны год, і яны дзеляцца з нашымі дзеткамі рэцэптамі свайго нацыянальнага пячэння".

Акрамя кулінарных майстар-класаў, у перадсвяточныя дні дзеці наведваюць заняткі па фларыстыцы, дызайне і скульптуры.