Крадзеж грузавіка і ўдзел у масавых беспарадках - расследаванне завершана
16 декабря 2020
Крадзеж грузавіка і ўдзел у масавых беспарадках у Мінску. СК паведамляе, што расследаванне крымінальнай справы завершана. Размова ідзе аб падзеях 10-11 жніўня, калі натоўп невядомых заблакаваў дарогу на скрыважаванні Пушкіна-Прытыцкага. Тады ж была спроба завалодаць грузавым МАЗам, які выехаў з парку для эвакуацыі няспраўнага тралейбуса. Пры гэтым двое асабліва агрэсіўных з натоўпу пагражалі вадзіцелю зброяй. Адзін з удзельнікаў беспарадкаў быў устаноўлены і затрыманы. Яму было прад'яўлена абвінавачанне. І ўжо пад вартай мужчына пракаменціраваў свае ўчынкі, і тое, да чаго прывялі заклікі дэструктыўных тэлеграм-каналаў.













