Крымінальная справа за ўрачэбную памылку?

17 февраля 2020
Следчы камітэт па Брэсцкай вобласці завёў крымінальную справу па заяве жыхаркі Пінска. Жанчына звярнулася ў мясцовае аддзяленне СК з нагоды таго, што яе 11-месячная дачка заразілася вірусам імунадэфіцыту чалавека падчас лячэння ў адной з медустаноў горада. Справа расследуецца паводле артыкула Крымінальнага кодэкса "Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім працаўніком, якое пацягнула па неасцярожнасці заражэнне ВІЧ".

Дзмітрый Іванюк, афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці: "Следчым трэба ўстанавіць, пры якіх акалічнасцях дзіця было заражана вірусам. Зараз следчым забраная медыцынская дакументацыя, працягваюцца допыты сведак - усе акалічнасці здарэння высвятляюцца". 

Адзначым, санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.