Крымінальная справа канцэрна "Беллегпрам"разглядаецца ў адкрытым рэжыме

2 ноября 2015

Крымінальная справа канцэрна "Беллегпрам" будзе разглядацца ў адкрытым рэжыме ў Гродзенскім абласным судзе. Сёння на лаве падсудных апынуліся нядаўнія службовыя асобы буйных прадпрыемстваў. Гэта былы кіраўнік канцэрна Міхаіл Сучкоў, а таксама экс-дырэктар Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі і памочнік дырэктара кампаніі "Флексамір". Лічыцца, што звязваюць усіх топ-менеджараў мінулыя карупцыйныя справы. Абвінавачваюцца яны па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса - атрыманне хабару, злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, растрата сродкаў, службовая халатнасць і іншыя. Раней паведамлялася, што ў рамках расследавання гэтай крымінальнай справы канфіскавана больш за мільён долараў, некалькі кватэр у Мінску і прэстыжныя аўтамабілі.