Крымінальная адказнасць за распаўсюджванне наркотыкаў у Беларусі будзе прадугледжана з 16 гадоў

13 января 2021
Гэта адна з паправак, якая можа быць унесена ў абноўлены Крымінальны кодэкс. Першы пакет паправак ужо прыняты, адобраны парламентам і, як мяркуецца, уступіць у сілу ўжо летам. Зараз ідзе актыўная работа над другім пакетам. Чакаецца, што менавіта ён унясе найбольш важныя змяненні. Пра значныя моманты напярэдадні распавяла госць "Панарамы" Марына Лянчэўская.

Таксама папраўкі ў Крымінальны кодэкс прадугледжваюць  перагляд часу ўтрымання ў СІЗА.Так, дзень пазбаўлення волі ў следчым ізалятары будзе прыраўнаваны да двух дзён у калоніі агульнага або ўзмоцненага рэжыму. Яшчэ адна навацыя - медыяцыя ў крымінальным праве, гэта значыць заключэнне пагаднення аб прымірэнні з пацярпелым пры пасрэдніцтве медыятара. Плануецца, што гэтая мера знізіць пакаранне для вінаватых.