Куткі бяспекі ў медустановах з'явяцца ў рамках праекта "Дзеці ў бяспецы"

24 января 2019

Макет бяспечнай кватэры ў кожным радзільным доме! Куткі бяспекі ў медустановах з'явяцца ў рамках праекта "Дзеці ў бяспецы", які стартаваў сёння ў сталіцы. А ў Барысаве пачне працаваць абласны цэнтр бяспекі, дзе арганізуюць заняткі па бяспецы і для маладых бацькоў.

У планах таксама выпусціць відэаўрокі для дзяцей і правесці майстар-класы і канферэнцыі не толькі для медработнікаў, але і для бацькоў.