Выгоды і недахопы пляжаў у Мінскай і Гомельскай абласцях

9 июня 2018

Многія аўтамабілісты гэтымі днямі накіраваліся ў бок пляжаў. Яшчэ ў маі слупкі тэрмометраў дасягнулі 30-градуснай адзнакі. На ўзбярэжжах вадаёмаў дзясяткі адпачывальнікаў. І калі надвор'е сёлета як ніколі парадавала аматараў пляжнага адпачынку, то вось да ўладкавання месцаў для купання ёсць пытанні.

Мае калегі Наталля Кузьміцкая ў Мінску і Ганна Кавалёва ў Гомелі адправіліся на самыя папулярныя гарадскія пляжы, каб на месцы ацаніць усе выгоды і недахопы (відэа).