Падлеткі з вучылішча закрытага тыпу наведалі сталічны комплекс "Фрыстайл"

17 ноября 2015

У здаровым целе - здаровыя думкі. Напярэдадні 15 цяжкіх падлеткаў з вучылішча закрытага тыпу наведалі сталічны спартыўна-аздараўленчы комплекс «Фрыстайл». Прафілактычную акцыю арганізавалі прадстаўнікі Мінспорту. Мабыць, галоўнае, паводле слоў Міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко, надаць увагу асабліва цяжкім дзецям. Каб яны не замыкаліся ў сваіх праблемах, спакойна адаптаваліся ў грамадстве.

Усяго ў Крычаўскім вучылішчы навучаюцца больш за 90 чалавек. Прыехаць у Мінск змаглі толькі лепшыя - выдатнікі ў вучобе і актывісты. Астатніх чакае новы спартыўны інвентар. Гэта яшчэ адзін падарунак ад Міністэрства спорту і турызму.