6 июля 2021
Установы аховы здароўя нашай краіны з 15 ліпеня гатовы прымаць замежных грамадзян для вакцынацыі ад COVID-19. Створаны ўсе ўмовы для транспарціроўкі і захоўвання вакцыны. Прышчэпліваць прыезджых будуць "Спадарожнікам" па папярэднім запісе і на платнай аснове. Абавязковая ўмова - наяўнасць адмоўнага ПЛР-тэста. Сертыфікат аб вакцынацыі можна будзе атрымаць на рускай і англійскай мовах на працягу пяці дзён пасля поўнага курсу вакцынацыі. Магчымасць бязвізавага наведвання Беларусі для вакцынацыі даецца грамадзянам 73-х дзяржаў. Антыкавідныя ўколы плануецца праводзіць у 82-х медыцынскіх установах краіны.
Поўны курс вакцынацыі прайшлі каля 700 тыс. беларусаў
Першую дозу вакцыны ў Беларусі ўжо атрымалі больш за 980 тысяч чалавек. З іх каля 700 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.