Установы адукацыі Мінскай вобласці гатовы да сустрэчы навучэнцаў

21 августа 2019

Падчас летніх канікул у школах і гімназіях праведзены капітальныя рамонты, абноўлены кабінеты. Для прадметных аўдыторый набыта сучаснае абсталяванне. Новая школа ў Дзень ведаў адкрыецца ў Барысаве. Ва ўстанове размесцяцца басейн, спартыўная і трэнажорная залы, рэсурсныя цэнтры па навучанні шахматам і тэнісу.

За парты ў Мінскай вобласці ў новым навучальным годзе сядуць 16 тысяч першакласнікаў. У школы прыйдуць працаваць амаль 800 настаўнікаў - маладых спецыялістаў.