Настаўнікі пераўвасобіліся ў акцёраў і сцэнарыстаў

30 мая 2016

У адной з гродзенскіх школ настаўнікі пераўвасобіліся ў акцёраў і сцэнарыстаў, стварыўшы тэатральныя мініяцюры. У вучняў нечаканая роля выкладчыкаў выклікала бурную рэакцыю. І ўсё ж асноўная тэма школьных лінеек - гэта, паводле слоў саміх выпускнікоў, дарослае жыццё і новыя мары.

Надзея Дысько, вучаніца СШ № 38 г. Гродна: "Школа - гэта вельмі важнае месца для кожнага, таму што яна дае добры старт. І ў будучыні можна атрымаць добрую прафесію. Кожны ўжо вызначыўся са сваім выбарам, і я таксама. Але ўспаміны застаюцца вельмі цёплыя, гэта самыя лепшыя гады жыцця".

Сяргей Кісялёў, дырэктар СШ № 38 г. Гродна: "Мы імкнемся, каб традыцыі ў школе, якія былі закладзеныя ў першым годзе, увесь час здзяйсняліся ў наступныя гады. Пафасу тут такога няма - мы імкнемся, каб у нашай школе было заўсёды дзецям утульна, камфортна, і думаю, што нам гэта атрымалася. Пажаданне адно - каб у дзяцей спраўдзілася іх мара".

Сёння толькі ў Гродзенскай вобласці прайшлі лінейкі для больш як 109 000 навучэнцаў. Назаўжды пакінулі школьныя лавы амаль 6 500 11-класнікаў рэгіёна.