Настаўнікаў года выбралі ў Мінскай вобласці. Сярод уладальнікаў ганаровага звання Святлана Іванюшына.

26 мая 2020
Хімія і біялогія, замежная мова, гісторыя і геаграфія - настаўнікаў года выбралі ў Мінскай вобласці. Пераможцаў вызначылі ў васьмі намінацыях. Сярод уладальнікаў ганаровага звання Святлана Іванюшына. 
Настаўніца пачатковых класаў працуе ў Лагойскай сярэдняй школе № 1. Нягледзячы на шматгадовы вопыт, педагог заўсёды шукае новыя формы і методыкі выкладання. Якія? Раскажа Алена Вітко.

Спачатку прывітанне, затым усмешка - і абавязкова музычны ўступ. У Лагойскай сярэдняй школе № 1 так пачынаюцца заняткі ў першым класе.
Такі нестандартны падыход да навучальнага працэсу - ідэя класнага кіраўніка Святланы Іванюшынай. У малодшых класах яна выкладае больш за 15 гадоў. І за гэты час  распрацавала сваю методыку.
Прызванне вучыць Святлане Аляксандраўне перадалося па спадчыне. І тата, і маці па прафесіі – настаўнікі пачатковых класаў. Таму прадоўжыць педагагічную дынастыю яна вырашыла яшчэ ў дзяцінстве.
 

Такі вопытны і шматгранны настаўнік для многіх вучняў стаў яшчэ і сапраўдным сябрам.

Самааддача і любоў да прафесіі прынеслі Святлане Аляксандраўне шмат прызнанняў і ўзнагарод. Сярод апошніх - перамога ў абласным этапе конкурсу "Настаўнік года". 
Своеасаблівы экзамен для настаўнікаў сёлета прайшоў у новым фармаце. Міні-ўрок, публічнае выступленне і творчую самапрэзентацыю яны правялі дыстанцыйна. Усяго прафесійнае майстэрства прадэманстравалі дваццаць чатыры педагогі. А лепшых выбралі ў васьмі намінацыях.
Мінскую вобласць яны прадставяць на рэспубліканскім этапе конкурсу. Фінал звычайна праводзяць увосень.