Настаўнік з Маладзечна вяртае на вялікую сцэну старажытныя беларускія інструменты

19 октября 2017

Настаўнік з Маладзечна Сяргей Ярук вяртае на вялікую сцэну старажытныя беларускія інструменты. Сам музыкант ўдыхае меладычнае жыццё у жалейку, дудку і нават звычайную саломку.

Зараз Сяргей Ярук вучыць іграць на старажытных інструментах і дзяцей у філіяле Маладзечанскай школы мастацтваў. Разам з вучнямі ён стварыў уласны гурт. Тут жа выкладае і музычную гісторыю Беларусі. У тым ліку праз мелодыі расказвае аб розных незвычайных інструментах.

У планах выканаўцы зрабіць так, каб жалейка і дудка загучалі яшчэ грамчэй. Зараз ствараюць аркестр, дзе будуць саліраваць выключна беларускія народныя інструменты.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя