Навукоўцы высветлілі, як імунная сістэма чалавека змагаецца з каранавірусам

18 марта 2020
Чалавечы арганізм змагаецца з каранавіруснай інфекцыяй амаль гэтак жа, як са звычайным грыпам. Аўстралійскія навукоўцы высветлілі, што механізмы барацьбы падобныя, а гэта значыць, што наша імунная сістэма можа эфектыўна супрацьстаяць COVID-19. 

Тым часам у ЗША ўжо правяраюць, як вакцына актывуе імунную сістэму. Першыя выпрабаванні праводзяць на чатырох добраахвотніках. А прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што вакцына ад новага каранавіруса будзе даступная на прылаўках ужо ўвосень 2020 года.