Лепшыя навукоўцы Беларусі з рук Прэзідэнта атрымалі дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара

26 января 2020
Гэта сапраўдныя наватары, тыя, каму таленту і імкненняў не пазычаць. Гераічныя людзі, скажа Прэзідэнт. Вядома, гэта шлях, якім ідуць да мэты ўсё жыццё. Пра такіх гавораць: іх праца - прызванне. А падтрымка дзяржавы навуцы гарантаваная. Але і давер трэба апраўдаць, попыт будзе высокім, бо навука ва ўсім свеце  на чале прагрэсу. Як не адстаць? У гэтым, бадай, місія нашых навукоўцаў.

Галоўнае, каб адкрыцці не на паперы заставаліся, а прыносілі карысць людзям. І гэта асноўнае патрабаванне. Усё, што адкрылі, прыдумалі, вынайшлі, важна паставіць на службу эканоміцы. І яшчэ:  не ў колькасці работ справа, важная  якасць адкрыццяў! А статус навукоўца (з вялікай літары) прыйдзецца заслужыць. Упартай працай. 

Як паскорыцца ў гэтым руху? Пераадолець бар'еры? Прадугледзець стымулы? Словам, чым жыве сёння навука, абмеркавалі разам. Бо ўрачыстасці - толькі падстава, каб пагаварыць пра галоўнае. А гэта і скарачэнне колькасці  навуковых  званняў, і падыходы ў абароне дысертацый, і ўкараненне распрацовак у жыццё. Але дэталёвая рэвізія ўсіх праблем галіны, відаць, яшчэ наперадзе. Прэзідэнт паабяцаў вярнуцца да размовы аб спадзяваннях навуковай супольнасці. Да дыялогу напэўна запросяць увесь цвет беларускай навукі.