Навукоўцы манітораць сітуацыю на палях

17 июня 2019
Сітуацыю на палях зараз манітораць і навукоўцы. Сухое надвор'е прыводзіць да значнага зніжэння ўраджаю. Асабліва ў вільгацелюбівых культур - гэта пшаніца, жыта і трыцікале. Пры гэтым найбольш устойлівыя да такіх умоў  проса і кукуруза. Аднак і гэтыя віды страчваюць свае ўласцівасці  асабліва  ў спякотны час. У Навукова-практычным цэнтры па земляробстве працуюць над павышэннем вынослівасці раслін, аднак, па словах навукоўцаў, не ўсе культуры здольныя адаптавацца да экстрэмальнай засухі.

Для самых запатрабавальных - садавіны і агародніны - у такі засушлівы перыяд неабходна арганізоўваць паліў. Толькі ў такім выпадку культуры дадуць прымальны ўраджай.