Навукоўцы і музейныя супрацоўнікі з'ехаліся ў Брэсцкую крэпасць на навукова-практычную канферэнцыю

25 сентября 2020
Захаваць памяць  аб подзвігу. Навукоўцы і музейныя супрацоўнікі з розных гарадоў Беларусі  з'ехаліся сёння ў Брэсцкую крэпасць на навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі.  Легендарная цытадэль  першай прыняла ўдар ворага і выстаяла амаль два месяцы. У вогненный катле таксама апынуліся дзеці і жанчыны. Гэта афіцэрскія сем'і, якія жылі на тэрыторыі ўмацавання.  Пра лёс абаронцаў і іх гераічнасць сёння распавядаюць на мове сучасных тэхналогій. У музеях мемарыяла працуюць мультымедыйныя экспазіцыі.  Данесці да маладога пакалення  памяць аб вайне  і выхаваць правільныя каштоўнасці  і ёсць галоўная мэта канферэнцыі.  Удзельнікі дзеляцца вопытам, навуковымі матэрыяламі і слухаюць лекцыі.

Сёння ў мемарыяльным комплексе  аб'явілі дзень адчыненых дзвярэй: уваход у музеі бясплатны. А хутка ўсе, хто  жадае, змогуць убачыць новы аб'ект: у канцы года ў крэпасці адкрыюць музей  "Пяты форт".