Навукоўцы Беларусі распрацоўваюць медпрэпараты, не якія маюць аналагаў

24 ноября 2022

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларускія лекі" праходзіць у Мінску. Сярод пытанняў - стварэнне і  распрацоўка новых лекавых форм і тэхналогій вытворчасці. Асаблівая ўвага імпартазамяшчэнню - упор на насычэнне ўнутранага рынку айчыннай фармпрадукцыяй. Беларускія прадпрыемствы паступова пашыраюць дзейнасць і выходзяць на новы ўзровень. Нашы навукоўцы распрацоўваюць арыгінальныя прэпараты, якія не маюць аналагаў.

Таксама на парадку дня сучасныя тэхналогіі стварэння прэпаратаў і вывучэнне іх актыўнасці. Асноўныя напрамкі: карэкцыя анкалагічных, інфекцыйных і сардэчна-сасудзістых  захворванняў.