Вучэнні зенітна-ракетнага палка ВПС і войскаў СПА

27 марта 2020
Беларускія ракетчыкі адправіліся на палявы выхад. Першы зенітна-ракетны полк ВПС і войскаў СПА падчас вучэнняў адаб'е ўдары з паветра ў складаным радыёэлектронным становішчы. Таксама падчас палявога выхаду вайскоўцы дывізіёна ажыццёвяць  марш, прывядуць тэхніку ў баявое становішча і памяняюць дыслакацыю, каб заблытаць умоўнага праціўніка. Асноўнцю ўвагу нададуць практычнаму выкананню нарматываў па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы ў складзе разлікаў.
Палявы выхад дазволіць павысіць вывучку і зладжанасць падраздзялення, а таксама дасць магчымасць вайскоўцам атрымаць вопыт у выкананні функцыянальных абавязкаў.