Вучэнні "Захад-2017" паказалі высокі прафесіяналізм беларускіх і расійскіх вайскоўцаў

10 ноября 2017

У Маскве адбылося пасяджэнне сумеснай калегіі Мінабароны Беларусі і Расіі. На парадку дня каля 10 пытанняў. Асноўныя тэмы абмеркавання - сумесная ахова паветраных меж Саюзнай дзяржавы, супрацоўніцтва ў галіне радыёэлектроннай барацьбы, стварэнне аб'яднанай сістэмы сувязі, а таксама падвядзенне вынікаў вучэнняў "Захад-2017". Асноўныя дзеянні разгортваліся на тэрыторыі Беларусі, а таксама на 4 расійскіх ваенных палігонах. У вучэннях прыняло ўдзел больш за 12 з паловай тысяч вайскоўцаў і каля 400 адзінак бранятанкавай тэхнікі.

Таксама ў гонар сумеснай калегіі ў Міністэрстве абароны Расіі арганізавана ваенная выстава, дзе праз экспанаты можна прасачыць беларуска-расійскае ваеннае супрацоўніцтва з часоў Другой сусветнай вайны да нашых дзён.