Вучэнні "Узаемадзеянне-2015" пачаліся ў Расіі

24 августа 2015

Сумесныя манеўры праводзяць Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ. Абмяняцца вопытам і напрацоўкамі сабраліся прадстаўнікі Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Усяго ў вучэннях прымаюць удзел больш за 2 тысячы чалавек. Нашу краіну прадстаўляе ўзмоцненая рота са складу 103 мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый.

Вайскоўцам трэба будзе вырашаць задачы па лакалізацыі ўзброенага канфлікту, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. У місіі будуць задзейнічаны больш за 200 адзінак тэхнікі і каля 40 верталётаў і самалётаў ваенна-транспартнай і армейскай авіяцыі ВПС Расіі.