Сёння ў гродзенскім аэрапорце экстранна прызямліліся лайнеры з Мінска і Амстэрдама. Пасажыраў аднаго з бартоў прыйшлося эвакуіраваць, а ў самалёце тушыць пажар. На шчасце, надзвычайная сітуацыя аказалася змадэляванай ратавальнікамі ў якасці практычнага сумеснага вучэння. Тым не менш такое здарэнне эксперты некалькіх ведамстваў і службаў аэрапорта адпрацоўвалі па рэальным сцэнарыі.
Валерый Рудольф, першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС: Такія вучэнні дазваляюць удасканальваць практычныя навыкі органаў кіравання тэрытарыяльных сістэм дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях разам са службамі аэрапорта. Адпрацоўвалі ўводныя па экстранным прыняцці бартоў, па ліквідацыі магчымых узгаранняў.
На вучэннях адпрацоўвалі ў першую чаргу складаныя метэаўмовы. У прыватнасці, пагаршэнне бачнасці і ўраганны ледзяны вецер. Паводле легенды, у гродзенскі аэрапорт былі перанакіраваныя тры барты з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Таксама з-за складаных умоў надвор'я ў Гродне здзейсніць аварыйную пасадку чартарны рэйс з Амстэрдама ў сталіцу.