Вучэнні ў аэрапорце "Віцебск"

27 сентября 2016

Пажар на складзе гаруча-змазачных матэрыялаў у аэрапорце Віцебск. Такая ўводная комплексных вучэнняў, якія прайшлі сёння ў паветранай гавані. Першымі да месца здарэння прыбылі аварыйныя падраздзяленні аэрапорта. Дапамогу ў тушэнні цыстэрн з авіяпалівам аказалі пажарныя разлікі абласнога цэнтра. Прычым, дабрацца да месца ўзгарання ім трэба было за пэўны час, нягледзячы на абедзенны час пік. Мэта на сёння - тушэнне рухавіка паветранага судна.

Аляксей Яроцкі, намеснік начальніка аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Гэта сумеснае ўзаемадзеянне падраздзяленняў МНС і аварыйна-выратавальнай службы аэрапорта, адпрацоўка суладных дзеянняў. Таксама мы адпрацоўваем на дадзеных вучэннях ролю кіраўніка - як ён кіруе сіламі і сродкамі падчас ліквідацыі пажараў".

Вучэнні ў аэрапорце Віцебск праходзяць штогод. Аб'ект стратэгічны не толькі ў маштабах рэгіёна, але і краіны. Ён мае статус міжнароднага і здольны прымаць самалёты любых тыпаў. Праз паветраную прастору Віцебска праходзяць некалькі міжнародных маршрутаў. А сама паветраная гавань за паўгода ўжо прыняла каля 200 чартарных рэйсаў.