Вучэнні "Пошук-2019": актыўная фаза

18 октября 2019

Актыўная фаза вучэнняў "Пошук-2019". Сёння, згодна з легендай, вайскоўцы КСАР АДКБ уступяць у бой з умоўным праціўнікам. Зараз у раёне баявых дзеяння знаходзіцца практычна ўвесь ваенны кантынгент, які бярэ ўдзел у манеўрах. Гэта 2 тысячы вайскоўцаў і звыш 250 адзінак тэхнікі, у тым ліку авіяцыйнай. 

Пасля вучэнняў "Пошук-2019", што праходзілі ў Беларусі з 14 кастрычніка, эстафету прымуць ваенныя манеўры "Непарушнае братэрства - 2019". Гэты этап аператыўна-стратэгічных вучэнняў АДКБ пройдзе з 26 па 29 кастрычніка на палігоне ў Таджыкістане.