Вучэнні МНС у будынку Мінск-Арэны

4 января 2014

Пажар на галоўнай хакейнай пляцоўцы краіны - Мінск-Арэне скончыўся эвакуацыяй 15 тысяч чалавек. Такая легенда сёння адпрацоўвалася працаўнікамі МНС у спарткомплексе. Паводле задумы вучэнняў, узгаранне здарылася на першым паверсе будынка. Першы ўдар па ўхіленні надзвычайнага здарэння ўзялі на сябе працаўнікі Мінск-Арэны. Яны правялі эвакуацыю супрацоўнікаў і наведвальнікаў будынка і пастараліся патушыць агонь з дапамогай пажарных кранаў. Пазней на дапамогу добраахвотнай дружыне прыбылі прафесійныя ратавальнікі. Разам яны правялі поўнамаштабную аперацыю па ліквідацыі здарэння. Усяго ў вучэннях было задзейнічана каля 20 пажарных разлікаў.


Фінал вучэнняў прайшоў паспяхова. Усе супрацоўнікі і наведвальнікі Мінск-Арэны былі выратаваныя. Пажар ліквідаваны ў найкарацейшы тэрмін. Дзеянні супрацоўнікаў спарткомплекса і вогнеборцаў атрымалі станоўчую ацэнку экзаменатараў.