Перад правядзеннем II Гульняў краін СНД вучэнні МНС прымала "Чыжоўка-Арэна". У першую чаргу адпрацавалі ўзаемадзеянне з персаналам (менавіта яму ў выпадку надзвычайнай сітуацыі неабходна эвакуіраваць балельшчыкаў), таксама з задымленага будынка выратавалі чатырох чалавек і перадалі медыкам, а само ўзгаранне паспяхова ліквідавалі.
Рэгулярныя вучэнні - мера неабходная, каб ратавальнікі добра ведалі планіроўку будынкаў і арыентаваліся на мясцовасці.













