Вучэнні МНС праходзяць у Крупскім раёне

30 сентября 2019

Ліквідацыя наступстваў экстрэмальных умоў надвор'я, выратаванне пацярпелых у ДТЗ і  адпрацоўка  надзвычайных сiтуацый на вытворчасці. Маштабныя вучэнні МНС пачаліся сёння ў Крупскім раёне. На аб’ектах працуюць дзясяткі адзінак тэхнікі. Задача - праверыць падрыхтоўку аварыйных дружын прадпрыемстваў, а таксама зладжанасць  дзеянняў  ратавальнікаў.

Вучэнні працягнуцца да серады. Ратавальнікі  адпрацуюць алгарытм дзеянняў падчас адсутнасці водазабеспячэння. Правераць і тэарэтычную падрыхтоўку спецыялістаў.