Вучняў і педагогаў першай гімназіі Полацка з Днём ведаў асабіста павіншавала Наталля Качанава

1 сентября 2018

У паўночным рэгіёне школьны званок прагучаў для 110 тысяч вучняў. З іх 11 тысяч дзяцей упершыню пераступілі школьны парог. Вучняў і педагогаў першай гімназіі Полацка з Днём ведаў асабіста павіншавала Наталля Качанава. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліла, што ў Год малой радзімы асабліва прыемна наведваць сваю родную гімназію. У падарунак Наталля Качанава паднесла сертыфікат на набыццё суперсучаснай інтэрактыўнай панэлі. Першая гімназія носіць імя Францыска Скарыны, сёлета ўстанова адукацыі адзначае 80-гадовы юбілей.