Вучні адной са сталічных школ апрабоўваюць новыя формы адпачынку

14 июня 2017

Вучні адной са сталічных школ апрабоўваюць новыя формы адпачынку ў бізнес-лагеры. Тут юныя інтэлектуалы вывучаюць уводзіны ў прадпрымальніцтва. За два тыдні яны змогуць не толькі ў тэорыі, але і на практыцы даведацца, што неабходна для таго, каб адкрыць уласную справу.

Дарэчы, з такім вопытам арганізацыі дзіцячага адпачынку і іншымі формамі працы школы падчас летніх канікул пазнаёміліся дэлегацыі з Аўстрыі і Латвіі.

Педагогі-слухачы наведваюць нашу краіну ў межах праекта міжнароднага супрацоўніцтва, арганізаванага Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педуніверсітэта.