1 сентября 2020
Вучняў і педагогаў Дзешчанскага дзіцячага садка - сярэдняй школы з Днём ведаў павіншаваў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын. Ён перадаў установе сертыфікат на набыццё мультыборда. Гэта ўжо другая інтэрактыўная дошка, якая будзе задзейнічана ў навучальным працэсе. У інавацыйным фармаце ўстанова адукацыі працуе чацвёрты год запар. Старшыні Мінскага аблвыканкама прадэманстравалі магчымасці профільных класаў аграрнай накіраванасці, а таксама азнаёмілі з экспанатамі музея бульбы. Экскурсіі праводзяць самі школьнiкi. У гэтым сезоне школа-сад прымае больш за тры сотні навучэнцаў. 25 дзяцей сёння ўпершыню селі за парты і сталі першакласнікамі.
Падрыхтоўка да новага навучальнага года
Да гэтага навучальнага года ўстанове дадалі лоску, абнавілі кабiнеты, закупiлi новую мэблю і спартыўнае абсталяванне. У наступным сезоне на тэрыторыі школы з'явіцца помнік бульбе. Лепшы макет выберуць вучні і iх бацькі.