Вучні чацвёртай школы Наваполацка папоўнілі рады кадэтаў

14 декабря 2019
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці ветэранаў, афіцэраў і педагогаў клятву вымавілі амаль 30  дзесяцікласнікаў. Сёлета школе - 50, 20 гадоў з якіх тут паважаюць традыцыі кадэцкага руху. Наладжаны цесныя зносіны з вайскоўцамі Полацкага пагранатрада. Рытм святу задаваў духавы аркестр. Спецыяльна да ўрачыстасцяў школьнікі навучыліся танцаваць вальс.