Вучні Бабініцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі акцыі "Падары дзіцяці футбольны мяч"

31 мая 2019

Вучні Бабініцкай сярэдняй школы Аршанскага раёна сталі ўдзельнікамі акцыі "Падары дзіцяці футбольны мяч". Падарункі першакласнікам уручылі на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года. Акцыя праходзіць па ўсёй краіне. Асаблівы акцэнт на сельскія школы. Усяго жа напярэдадні летніх канікул мячы атрымалі больш як 18 тысяч вучняў, у Бабініцкай сярэдняй школе - 497 вучняў. Самых лепшых адзначылі на ўрачыстай лінейцы.