Тактычныя манеўры падраздзяленняў "блакітных касак" у гэтыя дні праходзяць на палігоне "Лосвіда". Вайскоўцы адпрацоўваюць стварэнне буферных зон, раз'яднанне ўмоўных канфліктуючых бакоў і дзеянне ў складзе мабільных КПП. Акрамя таго, салдаты адточвалі парадак суправаджэння гуманітарных грузаў.
Для салдат і камандзіраў манеўры сталі падрыхтоўкай да маючага адбыцца вучэння "Непарушнае братэрства", якое пройдзе ў жніўні Беларусі.