Навучальны цэнтр карпарацыі ZTE сёння адкрылі ў вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі

4 мая 2015

Кампанія з'яўляецца адным з лідараў сусветнай IT-індустрыі. Вышэйшы каледж сувязі прадстаўнікі ZTE лічаць адным са стратэгічных партнёраў у сферы адукацыі ў Беларусі. Студэнты каледжа змогуць прайсці практыку ў карпарацыі. Таксама ў новым навучальным цэнтры будуць праводзіцца пастаянныя семінары для выкладчыцкага складу. У першую чаргу пляцоўка створана для навучання студэнтаў прынцыпам пабудовы і працы сучасных тэлекамунікацыйных сетак.

Падчас навучання студэнты атрымаюць магчымасць набыць практычныя навыкі працы з абсталяваннем, якое ў дадзены момант выкарыстоўваецца ў наяўных сетках аператараў.