Навучальны год пачаўся ва Узброеных Сілах

2 декабря 2020
Новы навучальны год стартаваў у вайскоўцаў. Напярэдадні ў злучэннях і часцях прайшлі ўрачыстыя пастраенні і мітынгі. У Мінабароны адзначылі, што асноўныя задачы падрыхтоўкі - гэта падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўасці, далейшае ўдасканаленне ўзроўню падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый Узброеных Сіл. Наступны год у арміі вызначаны як год баявой гатоўнасці, таму ён будзе насычаным па колькасці і маштабе спланаваных мерапрыемстваў. Як адзначылі ў Мінабароны, органам ваеннага кіравання трэба засяродзіць намаганні на падрыхтоўцы і правядзенні сумеснага з Узброенымі Сіламі Расіі стратэгічных вучэнняў "Захад-2021" на тэрыторыі нашай краіны.