Навучальны год для беларускіх старшакласнікаў плануюць зрабіць карацейшым

9 марта 2017

Навучальны год для беларускіх старшакласнікаў плануюць зрабіць карацейшым, а менавіта - перанесці апошні дзень з 31-га на 25 мая, каб больш якасна спланаваць выпускныя экзамены.

Сёння аб гэтым паведаміў у парламенце першы намміністра адукацыі Вадзім Богуш. Дэпутаты і чыноўнікі за круглым сталом гаварылі пра ўдасканаленне законаў аб адукацыі. Зараз ідзе грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі Кодэкса ў гэтай сферы. Яго тэкст размясцілі і на інтэрнэт-партале профільнага міністэрства. Ужо атрымана шмат водгукаў. Свае прапановы гатовы ўнесці і парламентарыі.

Праект Кодэкса аб адукацыі плануюць ўнесці ў Палату прадстаўнікоў да ліпеня. Паралельна прадоўжыцца яго абмеркаванне з педагогамі сярэдняй і вышэйшай школы. Увосень у парламенце плануюць правесці і слуханні па нацыянальнай сістэме адукацыі.