Навучальныя ўстановы Мінскай вобласці актыўна далучаюцца да праекта "Электронная школа"

17 января 2017

Лічбавыя аналагі дзённікаў, журналаў і расклады заняткаў  выкарыстоўваюць у 62 школах і гімназіях.  Доступ да інфармацыйных рэсурсаў, акрамя вучняў і настаўнікаў, маюць таксама і бацькІ. Гэта дазваляе сачыць за тым, як школьнік вучыцца і наведвае заняткі. Да таго ж у рэжыме анлайн настаўнік або класны кіраўнік можа звязвацца з бацькамі.

Наступным этапам праекта стане картка вучня.  Яе атрымае кожны школьнік. Гэта электронны дакумент - пропуск у школу і адначасова грашовая картка. Напрыклад, у гімназіі Фаніпаля такая сістэма паспяхова дзейнічае.