Участак для галасавання будзе аснашчаны сістэмамі сігналізацыі і відэаназірання.

17 марта 2014

Кожны ўчастак для галасавання будзе аснашчаны сістэмамі трывожнай сігналізацыі і відэаназірання. Сёння ў краіне пачалі працу ўчасткі для датэрміновага галасавання ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. У сувязі з гэтым на ўзмоцнены рэжым нясення службы пераведзены вартавыя парадку і байцы МНС. Як падчас папярэдняга галасавання, так і ў дзень выбараў экстранныя службы будуць забяспечваць грамадскі парадак на кожным выбарчым участку ў кругласутачным рэжыме. Неабходныя меры прынялі і медыкі. У павышаную гатоўнасць прыведзены дзяжурныя сілы брыгад хуткай медыцынскай дапамогі і ўстановы аховы здароўя.



Алег Панчук, начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Беларусі: Сістэма аховы здароўя гатовая да рэагавання ў выпадку ўзнікнення інцыдэнтаў і іншых надзвычайных сітуацый.



Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання прызначаны на 23 сакавіка. Датэрміновае галасаванне пачалося сёння і прадоўжыцца да 22 сакавіка.