Удзельнікаў праекта "Моладзевы цягнік" сёння сустракалі ў Брэсце

22 июля 2020
Сваё падарожжа па краіне працягвае моладзевы цягнік, адкрываючы новыя цікавыя месцы на карце Беларусі. Сёння ўдзельнікаў праекта сустракалі ў Брэсце. Нагадаем, састаў стартаваў у выхадныя з Віцебска. У стылізаваных вагонах падарожнічаюць юныя пасажыры. Яны ўжо наведалі 6 гарадоў Беларусі. На кожным прыпынку іх чакаюць экскурсіі, знаёмствы з цікавымі людзьмі і валанцёрства. Так, сёння моладзь добраўпарадкавала зялёную зону каля Брэсцкай крэпасці. Удзельнікі праекта ўсклалі  кветкі да Вечнага агню. Яркім акцэнтам цырымоніі стала палотнішча "Беларусь памятае". Яго памер 12 метраў па шырыні і 6 па даўжыні. Палатно сшылі з 400  фрагментаў, якія збіралі з розных рэгіёнаў краіны. На іх напісаны імёны герояў, якія змагаліся за Радзіму. Ужо сёння моладзевы цягнік зноў адправіцца ў шлях. Наступным пунктам на карце маршруту стане Гродна.