Удзельнікаў парада, прысвечанага Вялікай Перамозе, узнагародзілі ў МУС

12 мая 2020
Месяцы трэніровак, бяссонныя ночы, і яны ўвайшлі ў гісторыю! Удзельнікаў парада, прысвечанага Вялікай Перамозе, узнагародзілі ў МУС. За міліцэйскае ведамства крок чаканілі ліцэісты МУС, жаночы страявы разлік, вайскоўцы ваеннай часці 3214, курсанты факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі. На падрыхтоўку да парада дэлегіравалі самых лепшых прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны. Своеасаблівы кастынг праводзіўся не толькі з улікам фактуры, але і службовых поспехаў.

Вывучка, зладжанасць і страявы крок атрымалі заслужаную ацэнку кіраўніцтва краіны і гледачоў, заўважыў міністр Юрый Караеў. Падчас падрыхтоўкі кожны з удзельнікаў здолеў адтачыць страявое майстэрства, і на самім парадзе бліскуча яго прадэманстраваць, аддаючы, такім чынам даніну памяці дзядам і прадзедам.