Удзельнікаў акцыі "Дзень без аўтамабіля" чакае насычаная праграма

22 сентября 2017

Усе веласіпедысты сёння змогуць атрымаць вітамінавы зарад. Да 10:30 раніцы іх будуць частаваць фруктамі. Адзначым, у Мінску ў Дзень без аўтамабіля чакаецца паніжэнне шкодных выкідаў у атмасферу да 300 тон. Энергетычныя пункты ўсталяваныя на вуліцы Пушкіна, каля стэлы "Мінск - горад-герой" і ля парку Чалюскінцаў. Удзельнікаў акцыі чакае насычаная праграма. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у сталіцы ў другой палове дня.

Анастасія Янчэўская, дырэктар Мінскага веласіпеднага таварыства: "У 16 гадзін мы чакаем вас на вуліцы Леніна. Там будзе выдатнае свята, напоўненае рознымі тэатральнымі і музычнымі паказамі, экстрэмальнымі шоу, выступленнямі веласіпедыстаў, ролераў, скейтараў, майстар-класы ад экалагічных арганізацый. Вы зможаце пратэсціраваць розную электратэхніку. Будзе дэманстрацыя электрамабіля і, вядома ж, канцэрт. У 21 гадзіну мы паедзем па праспекце Незалежнасці, па першай паласе руху падсветленыя веласіпеды праедуць самавітай калонай да Нацыянальнай бібліятэкі".

Дзень без аўтамабіля адзначаецца больш як у 40 еўрапейскіх краінах. Беларусь удзельнічае ў акцыі з 2008 года.